ІЛІНО́ЙСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,

у ЗША (штаты Ілінойс, Індыяна, Кентукі), у басейне ніжняга цячэння р. Агайо. Пл. 275 тыс. км2. Нафтагазаносныя адклады палеазою. Больш за 1100 нафтавых і 200 газавых пакладаў (пераважна дробных). Пачатковыя запасы 544 млн. т нафты і 70 млрд. м³ газу. Гал. нафтавыя радовішчы: Олд-Ілінойс, Сейлем, Клей-Сіці, Нью-Хармані.

т. 7, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)